Майстэрня смаку “Зёлка-Пчолка”

Майстэрня смаку “Зёлка-Пчолка” была створана намі – Змітром Мурашкам і Юліяй Літвінавай (а таксама з удзелам пчол) – на экасядзібе “Дайнаўскі Двор”, што месціцца ў в. Вялікая Дайнава Валожынскага р-на. У сваіх кулінарных пошуках мы імкнемся захаваць мясцовыя традыцыі, аднавіць забытыя стравы, назвы, спосабы прыгатавання. Штуршком для натхнення ў гэтым рэчышчы сталі вобразы “паннаў аптэчковых” і “аптэчкаў прыемных”, якія меліся на даўніх шляхецкіх сядзібах для лекавання душы і цела.

Асноўная ўвага ў майстэрні надаецца прадуктам пчалярства, дарам лесу і лугавым зёлкам, сабраным уласнаруч. На экасядзібе можна засвоіць пэўныя кулінарныя навыкі, а таксама атрымаць майстар-класы па традыцыйных рамёствах (апрацоўка і прадзенне лёну, ткацтва і пляценне паясоў, валенне лямцу, выраб паперы і фарбы для апрацоўкі дрэва).

Майстэрня прапануе:

  • мёд
  • зельныя гарбаткі
  • традыцыйныя напоі (розныя квасы ўласнага закісу, аўсяны кісель,  кулага)
  • сіропы і сочыва з лясных і садовых ягад, зёлак і  хваёвых атожылкаў
  • яблычна-ягадную пасцілу, прыгатаваную ў печы
  • мармелад
  • яблычны сыр
  • грачанае і мятнае печыва
  • мазурку, яблыкі і грушы, вяленыя ў печы.

Кошты на прадукцыю:

  • Мёд (700 г) – 15 р
  • Гарбаткі (ферментаваныя і зборы) (12 г) – 4 р
  • Пасціла (10 шт) – 5 р
  • Мармелад (10 шт) – 3 р
  • Яблычны сыр (100 гр) – 10 р
  • Сочыва і сіропы (100 мл) – 3—5 р
  • Печыва (10 шт) – 5 р
  • Квас (1 л) – 10 р
  • Аўсяны кісель з цынамонам і ягадамі (1 л) – 7 р

Умовы дастаўкі:

Замову можна зрабіць па тэлефоне ці праз інтэрнэт.

Замова квасу – за 2 тыдні, кісяля – за 3–5 дзён.

Абавязкова ўдакладняць наяўнасць прадуктаў, бо многія з іх маюць сезонны характар альбо знаходзяцца ў стадыі прыгатавання.

Дастаўка ў Мінск па дамоўленасці з гаспадаркай

Кантакты:

Тэл. +37529 5551961 (Юлія),

Viber +37529 7560753 (Зміцер),

Мы ў Facebook

Электронная пошта Dajnava77@gmail.com